Знайсці
01.02.2016 / 18:012РусŁacБел

У Бабруйску сын зладзіў «распродаж» маёмасці маці дзеля выпіўкі

Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце крадзяжу (арт.205 ч.2 КК) у дачыненні да непрацуючага, раней неаднаразова судзімага мужчыны, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Жыхар Бабруйска, пражываючы ў кватэры маці, зладзіў «распродаж» яе маёмасці. За два дні «сышлі» тахта, музычны цэнтр, халадзільнік, чайны сервіз, канапа, плед на агульную суму 8,5 млн рублёў. Суседзям ён тлумачыў сваё жаданне хутка пазбавіцца ад маёмасці тым, што задумаў зрабіць у кватэры рамонт.

Атрыманыя грошы мужчына прапіваў. Спыніў далейшае спусташэнне кватэры брат, які зазірнуў у госці. Ён і паведаміў пра тое, што адбываецца, маці, што жыве па іншым адрасе. Жанчына напісала на сына заяву ў Следчы камітэт.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031