Знайсці
04.05.2024 / 18:2927ŁacБел

Прэзідэнт Літвы не будзе накладаць вета на прыняты Сеймам закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што не будзе накладаць вета на абноўлены закон аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі, паведамляе LRT.

Сваё рашэнне Гітанас Наўседа аргументаваў тым, што ў выпадку вета «ёсць шанец, што гэтыя санкцыі ўвогуле перастануць дзейнічаць».

«Менш за ўсё ў цяперашняй сітуацыі я б хацеў, каб мы аслабілі нашы санкцыі ў дачыненні да гэтых дзвюх недружалюбных краін», — заявіў журналістам Наўседа.

У той жа час ён папракнуў Сейм за тое, што той «дагэтуль не знайшоў у сабе волі аднолькава трактаваць грамадзян Беларусі і Расіі».

25 красавіка літоўскі парламент працягнуў да 2 мая 2025 года абмежавальныя меры, уведзеныя супраць грамадзян Беларусі і Расіі за ваенную агрэсію супраць Украіны. Папраўкі ў адпаведны законапраект, якія прадугледжвалі пазбаўленне беларусаў дазволаў на жыхарства за частыя паездкі на радзіму, не былі падтрыманыя падчас некалькіх слуханняў.

Чытайце таксама:

Дарадца прэзідэнта Літвы прапанаваў скараціць патокі беларусаў, што прыязджаюць у краіну

Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні

Сейм Літвы не стаў абмяжоўваць колькасць паездак беларусаў на радзіму

У Літве прэзідэнта абвінавацілі ў парушэнні прысягі і сувязях з беларускім бізнэсам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
0
Евгения/адказаць/
05.05.2024
гоблен, свалил бы ты отсюда навсегда со своими безграмотными речами. Грузины морду набьют за издевательство над их язоком. Твое глупое мнение злесь никого не интересует.
05.05.2024
гоблен, калі ты пойдзеш, дык цешся гэтым, а на іншых сваю баяздольнасць не пашырай
0
гоблен/адказаць/
05.05.2024
Евгения, зачем хамить, солнце моё? Аргументируйте, дорогая! В каком месте речи гоблена безграмотные? Не держите жешь в себе! Призываю! :)) А вы плюётесь ругательствами, нехорошо! :) точно пиратка какая-то!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031