Знайсці
04.05.2024 / 21:076ŁacБел

Жыватворны агонь з Іерусаліма сёлета своечасова ў Беларусь не прыбудзе

Жыватворны агонь, вынесены 4 мая з Іерусалімскага храма Труны Гасподняй, сёлета даставяць у Беларусь не да пачатку велікоднага набажэнства ў вечар Вялікай Суботы, як гэта было раней, а нядзельнай раніцай, непасрэдна ў дзень Вялікадня — 5 мая, паведаміў Беларускі экзархат РПЦ.

Фота: church.by

Паводле паведамлення на сайце БПЦ, затрымка звязаная з «сітуацыяй, якая ўскладнілася ў [блізкаўсходнім] рэгіёне».

«Чакаецца, што лампада з Жыватворным агнём прыбудзе ў Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска ў 9:00 да пачатку Божай Літургіі. Святыню будуць сустракаць прадстаўнікі епархій Беларускай праваслаўнай царквы, каб затым даставіць яе ў розныя гарады і вёскі Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

У Грэцыі суд апраўдаў журналіста, які раскрыў «таямніцу» сыходжання Жыватворнага агню

Дзе і калі пройдзе велікодная служба ў Вільні па-беларуску

Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
2
Тупой Дима/адказаць/
05.05.2024
Ну приедет и не приедет. У нас будет свой огонь. Наш белорусский. Президент даст поручение и будет огонь для простого нашего люда
1
Яны праваслаўныя толькі на паперы)))/адказаць/
05.05.2024
Як самалёт ганяць за прэміяй у маскву, так паліва і магчымасці ёсць, а як вернікам агонь прывезці, дык складаная абстаноўка на Блізкім Усходзе)))
1
Вацук/адказаць/
05.05.2024
Яны праваслаўныя толькі на паперы))), почему этот клоунский огонь должны за счёт адекватных людей возить??? Тебе эта клоунада нужна? Скинься с тебе подобными и привези это "чудА"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031