Знайсці
04.05.2024 / 20:4225РусŁacБел

У «ДНР» расійскі вайсковец расстраляў шасцярых саслужыўцаў і ўцёк са зброяй

У расійскіх тэлеграм-каналах распаўсюджваецца інфармацыя пра 57-гадовага сяржанта Юрыя Галушку, які нібыта забіў шасцярых расійскіх вайскоўцаў з гаўбічнага артылерыйскага дывізіёна 10-га танкавага палка на тэрыторыі т. зв. «Данецкай народнай рэспублікі», пасля чаго схаваўся з асабістай зброяй АК-12.

Юрый Галушка

Першым пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Праект БАРС», звязаны з расійскімі добраахвотнікамі, якія служаць у акупацыйных войсках па праграме «Баявы армейскі рэзерв краіны».

Невядомы вайсковец з БАРС запісаў шчодра перасыпаны нецэнзурнай лексікай аўдыязварот, у якім сцвярджаецца, што Галушка нібыта расстраляў камандаванне артылерыйскага дывізіёна і ўцёк са зброяй недзе ў раёне Аляксандраўкі (населеных пунктаў з такой назвай на тэрыторыі Данецкай вобласці некалькі). Выказваецца меркаванне, што ён цяпер будзе спрабаваць перайсці на бок Украіны.

Як піша тэлеграм-канал Astra, мяркуючы па даных з злітых баз, Галушка ўраджэнец Харкава і ўладальнік расійскага грамадзянства, які некаторы час жыў у Белгародскай вобласці.

У тыражаваным у сацсетках паведамленні гаворыцца, што Галушка запісаўся на вайну з калоніі ў канцы лютага гэтага года.

Чытайце таксама:

Капітан расійскага спецназу Ульман, асуджаны ў 2007 годзе за забойства шасцярых чалавек у Чачні, загінуў ва Украіне

Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі

Украінцы зноў паспяхова ўдарылі па палігоне з расейцамі. Гэтым разам прымянілі ATACMS

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
65
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6
5
Вечерняя сводка/адказаць/
05.05.2024
Случай Галушко - это эксцесс, а украинские уклонисты в Польше - тенденция. И откуда ВСУ возьмут живую силу, спрашивается? 
1
Опять этот/адказаць/
05.05.2024
Максим Дизайнер
Чего тебя чужие красивые так детки волнуют? Своими займись. А заниматься чужими детками нехорошо. Вот ,например,один нехороший дядя занимался чужими детками,а теперь на него ордер Международного криминального Суда выписан.
1
Woodoo Cult /адказаць/
06.05.2024
Рэчаіснасьць , в твоей голове много чего не существует.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031