Знайсці
04.05.2024 / 18:532ŁacБел

Забудоўшчык «Паўночнага берага» паведаміў, што будзе з праектам пасля змены інвестара

Забудоўшчык жылога комплекса «Паўночны бераг» у Мінску запэўніў, што, нягледзячы на чуткі пра магчымую змену інвестара, «канцэпцыя забудовы комплексу застаецца нязменнай і будзе цалкам рэалізаваная». Пра гэта кампанія «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд» паведаміла ў телеграм-канале праекта.

Макет комплекса «Паўночны бераг». Фота: «Анлайнер»

Паводле слоў забудоўшчыка, комплекс будуюць згодна з раней зацверджаным графікам і планам. Пры гэтым працягваюць праектаваць дзіцячы сад і школу, узводзяць Мінскі міжнародны выставачны цэнтр.

У кампаніі адзначылі, што яны «фінансава стабільныя і валодаюць дастатковымі эканамічнымі і інжынернымі рэсурсамі для паспяховай працы над праектам на многія гады наперад».

У красавіку агенцтва Reuters са спасылкай на «людзей, знаёмых з пытаннем» паведаміла, што кіраўнік кампаніі Emaar Properties з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Махамед Алі Алабар прадае беларускі бізнэс. Раней ён планаваў інвеставаць 4 млрд даляраў у праект «Паўночны бераг». Прычыны сыходу — санкцыі і жаданне Emaar Properties папрацаваць на еўрапейскім рынку, у прыватнасці ў Сербіі.

Будаўніцтва «Паўночнага берага» разлічана на 20 гадоў. У комплексе ў тым ліку хочуць узвесці 6 млн кв. метраў жылля, выставачны цэнтр і Інстытут штучнага інтэлекту.

Чытайце таксама:

Галоўны інвестар «Паўночнага берага» пакідае Беларусь з-за санкцый. Для Лукашэнкі гэта «стала навіной»

У Мінску каля Цнянскага вадасховішча арабы пабудуюць парк з беларускімі асаблівасцямі

Лукашэнка і арабскі інвестар паразважалі аб дэмакратыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
вова/адказаць/
04.05.2024
в общэм нясите свое грошыки на "полечудес"""" !!!!!!!!!!!!!!
0
Михаил./адказаць/
04.05.2024
Ничего не будет с этим проектом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031