Знайсці
04.05.2024 / 17:2118РусŁacБел

У Грэцыі суд апраўдаў журналіста, які раскрыў «таямніцу» сыходжання Жыватворнага агню

Суд у Афінах апраўдаў грэчаскага журналіста, які выкрыў цырымонію з'яўлення Жыватворнага агню ў Ерусаліме. Суд вынес рашэнне 29 сакавіка, піша РБК на падставе паведамленняў грэчаскай прэсы.

Цырымонія сыходжання Жыватворнага агню ў Іерусаліме 4 мая 2024 года. Фота: AP Photo/Ohad Zwigenberg

У 2018 годзе грэчаскі журналіст Дзімітрыс Алікакас паехаў у Іерусалім, каб даследаваць старажытны рытуал сыходжання Жыватворнага агню. На месцы Алікакас узяў інтэрв'ю ў некалькіх святароў, у тым ліку ў адказнага за рытуальныя прадметы — свечкі, якія нясуць у сабе Жыватворны агонь — храма Труны Гасподняй архіепіскапа Ісідара.

Архіепіскап у размове з журналістам расказаў, што агонь запальваюць з дапамогай запальнічкі. Інтэрв'ю з ім увайшло ў кнігу Алікакаса «Адкупленне. Справа аб Жыватворным агні», якая выйшла ў 2019 годзе.

Пасля гэтага Іерусалімскі патрыярхат падаў судовы пазоў на адрас журналіста і абвінаваціў яго ў паклёпе. Прадстаўнікі царквы настойвалі, каб Алікакас выдаліў відэа з архіепіскапам Ісідарам з інтэрнэту. Але суд стаў на бок журналіста.

Сыходжанне Жыватворнага агню адбываецца напярэдадні Вялікадня. Абрад сустрэчы агню праводзяць меркавана з IV стагоддзя. 4 мая 2024 года, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, па традыцыі цырымонія прайшла ў Іерусаліме ў Кувукліі, мармуровай капліцы над пячорай Труны Гасподняй. Пазней агонь развозяць па ўсім свеце. 

Чытайце таксама:

Дзе і калі пройдзе велікодная служба ў Вільні па-беларуску

Праваслаўныя святкуюць Вербную нядзелю пад узмоцненымі нарадамі міліцыі з аўтаматчыкамі

«Яблынька», «берагіня», «узаранае поле», «Ярыла». Мінчанка малюе на велікодных яйках старажытныя сімвалы-абярэгі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
3
Ха-ха
78
Ого
9
Сумна
3
Абуральна
6
0
Цемрашальства на вынас/адказаць/
04.05.2024
Рэчаіснасьць , Цемрашалы ўсё, што ня ўпісвалася ў іх вузкі сьвет любілі называць 'акультызмам', зусім як лукашысты множаць сьпісы эктстрэмістаў.
0
feafania/адказаць/
05.05.2024
Без фанатизма, дык пра гэта яшчэ Мялеці Сматрыцкі пісаў. У тым ліку хлусьня пра агонь стала адной з прычын перахода яго ва ўніацтва і прызнаньня віны за падзеі ў Віцебску.
2
Сяржук/адказаць/
05.05.2024
Міхась, гаспадар з-пад Рудабелкі, чудес не бывает, в любой религии есть проблемка: отсутствие бога.Ещё Пётр 1 как то сорвал со стены кровоточащую якобы икону и продемонстрировал окружающим трубочки по которым подводилась жидкость.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031