Знайсці
04.05.2024 / 14:22161РусŁacБел

«Сур'ёзна схуднеў, важыць, напэўна, кілаграм 80». Былы палітвязень пра Віктара Бабарыку

Былы палітвязень наваполацкай калоніі расказаў «Люстэрку», што чуў пра вядомых зняволеных.

Віктар Бабарыка ў 2020-м. Фота: «Наша Ніва»

З вядомых палітвязняў у ПК-1 знаходзяцца экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка, журналіст Ігар Лосік, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў, журналіст і сябра «Саюза палякаў Беларусі» Андрэй Пачобут. У лютым 2024 туды перавялі ўдзельніка гурта Tor Band Дзмітрыя Галавача. Апошняга Аляксей (ён быў у калоніі з вясны 2023-га і да канца таго года) ужо не застаў, але амаль з усімі астатнімі так ці інакш перасякаўся.

«Дзмітрыча (Віктара Бабарыкі. — заўв. рэд.) я бачыў здалёку пару разоў, калі быў на карантыне. Яго тады адпраўлялі ў санчастку, гэта рабілі звычайна позна ўвечары, пасля праверкі, — распавядае былы палітвязень. —

Ён сур'ёзна схуднеў. Я бачыў яго ў 2020-м, і розніца вельмі прыкметная, важыць, напэўна, кілаграм 80, а то і менш. Хлопцы кажуць, што ён пасівеў, вельмі моцна пастарэў, выглядае нядобра.

Калі Дзмітрыч год таму трапіў у бальніцу, хадзілі чуткі, што былі зламаныя рэбры і адно з іх прабіла лёгкае. Нібыта стукнуўся, калі ўпаў. Але мне ў гэта верыцца слаба. Так, калі ўпасці з другога паверха, можна, напэўна, зламаць рэбры, але гэта ж як трэба страціць канцэнтрацыю».

Ігар Лосік намінальна лічыўся ў атрадзе Аляксея. Але мужчына асабіста яго не бачыў, журналіст увесь час знаходзіцца ў ШІЗА або ПКТ. Кажа, што зняволеныя з яго атрада называюць Лосіка «моцным чалавекам».

«Ён малайчына, што трымаецца, таму што ШІЗА вымотвае, — распавядае суразмоўца. — Яшчэ я пасябраваў з Андрэем Аляксандравым.

А на прамзоне перасякаўся з Андрэем Пачобутам, ён стаічнаму да ўсяго ставіцца. Трымаўся, усё разумеў. Да яго і яшчэ аднаго грамадзяніна Польшчы, які там утрымліваецца, прыязджаў консул, але наўпрост казаў, што нічога зрабіць яны не могуць».

Чытайце таксама:

Самая брудная і самая жорсткая. Што вядома пра калонію, дзе трымаюць Аляксандрава, Бабарыку, Кузнечыка, Лосіка, Пачобута

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
31
Абуральна
18
06.05.2024
Пытанне , вы читать умеете? в предыдущем сообщении как пример приведен - казахи
06.05.2024
Ленинец, на мой взгляд, важнее не упустить подходящий момент, который бывает один раз в 40~50 лет
19.05.2024
Ленинец, Для вас галоўнае, каб гэта была "русскоязычная" па сутнасці "псеўдадэмакратычная" рэвалюцыя. А Пазняк са сваёй беларускамоўнасцю і арыентыванасцю на Беларусь, дагэтуль як костка ў горле. Расейская агентура гатова пабудаваць у Беларусі хоць дэмакратыю, але прынцыпова без беларускай мовы. Вось што такое "бабарыканства". Вопыт сведчыць, што без арыентацыі на нацыянальную мову не пабудаваная ніводная краіна на постсавецкай прасторы. А "расейскамоўная" прастора - працягвае курыравацца Расеяй і ейнымі спецслужбамі, што не на карысць нацыянальным дзяржавам постсавецкае прасторы, і выклікае толькі сепаратызм і нетабільнасць у рэгіёнах (Асеція, Абхазія, т. зв. ДНР і ЛНР) з расейскай мовай, але па сутнасці дзесяцігоддзямі ўжо знаходзяцца ў становішчы "ні туды, ні сюды". Наадварот, моцна нацыянальна арыентаваныя краіны, напрыклад Літва, Латвія, Эстонія, за 14 гадоў прайшлі шлях ад савецкіх рэспублік да сяброў НАТО і ЕС. Вось так. Дзе расейкая мова - там перспектыва галечы, і паўгалоднае жыццё, Дзе пануе нацыянальная мова - там шчасце і квітненне. Пабудаваць беларускую дзяржаву без беларускай мовы будзе проста немагчыма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031