Знайсці
15.06.2017 / 21:251РусŁacБел

Беларускія гандбалісты выйшлі ў фінальную стадыю ЧЕ-2018

Гандбалісты зборнай Беларусі датэрмінова забяспечылі сабе выхад у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы—2018, паведамляе БЕЛТА.

Сёння ў Краёве падапечныя Юрыя Шаўцова ўпэўнена перайгралі каманду Румыніі з лікам 32:22. Госці ўжо да перапынку стварылі выдатны запас трываласці, выйграўшы першы тайм 19:11. Пасля перапынку беларусы працягвалі дыктаваць свае ўмовы і ўпэўнена давялі сустрэчу да перамогі, узяўшы пераканаўчы рэванш за паражэнне ў матчы першага круга ў Мінску з лікам 23:26.

Напярэдадні ў другім матчы 6-га тура 2-й кваліфікацыйнай групы зборныя Польшчы і Сербіі згулялі ўнічыю — 34:34.

Такім чынам, за тур да фінішу пуцёўкі ў Харватыю заваявалі беларускія і сербскія гандбалісты, якія 18 чэрвеня сустрэнуцца ў мінскім палацы спорту «Уручча». У першым крузе спаборніцтваў беларусы перайгралі сербаў у гасцях — 36:27. У гэты ж дзень палякі прымуць на сваёй пляцоўцы румынскую каманду.

Турнірнае становішча перад заключным гульнявым днём: Беларусь — 7 ачкоў, Сербія — 7, Румынія — 4, Польшча — 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031