Знайсці
07.03.2017 / 22:423РусŁacБел

Невядомыя браканьеры забілі насарога ў заапарку пад Парыжам

Невядомыя злачынцы забілі насарога ў заапарку горада Туары на захад ад Парыжа, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на AFP.

Белыя насарогі ў Намібіі. Фота з Вікіпедыі

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на аўторак. Браканьеры праніклі на ахоўную і абсталяваную камерамі відэаназірання тэрыторыю і дабраліся да будынка, дзе ўтрымліваюцца насарогі. Пасля гэтага яны забілі адну з жывёл і адрэзалі рог, а затым уцяклі.

Ахвярай злачынцаў стаў чатырохгадовы насарог па мянушцы Вінс, які пасяліўся ў Туары два гады таму. Як адзначаюць супрацоўнікі заапарка, ён быў зусім маладой асобінай. Вінс з'явіўся на свет у канцы 2012 года ў заапарку ў Арнеме ў Нідэрландах і належаў да падвіду паўднёвых белых насарогаў, якія ў XIX стагоддзі былі практычна цалкам знішчаныя. У цяперашні час у свеце іх каля 20 тысяч, з іх 18 тысяч — у Паўднёвай Афрыцы. У еўрапейскіх заапарках утрымліваецца каля 250 асобін.

Два іншыя белыя насарогі — 37-гадовая Грэйс і пяцігадовы Бруна, які прыбыў у Туары разам з Вінсам, не пацярпелі.

Французскія ўлады мяркуюць, што замоўцамі браканьераў маглі быць невядомыя асобы з Азіі ці Афрыкі, дзе рогі насарогаў высока цэняцца ў традыцыйнай медыцыне або рытуалах. Кошт аднаго рога на чорным рынку можа дасягаць 40-50 тысяч даляраў.

наверхв закладки

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031