Знайсці
09.02.2017 / 18:5448РусŁacБел

Саслужыўцы Гіві ўзялі на сябе адказнасць за яго забойства?

Адказнасць за забойства камандзіра прарасійскіх сепаратыстаў Міхаіла Талстых (Гіві) узялі на сябе байцы з батальёна «Самалі», якія ваявалі ў Данбасе пад яго кіраўніцтвам. Гэта сцвярджае расійская «Новая газета».

«Француз» — у акулярах з саслужыўцамі. Фота: Укантакце

У рэдакцыю газеты звярнуўся чалавек, які прадставіўся грамадзянінам РФ Ігарам Мыльцавым з пазыўным «Француз». Ён распавёў, што разам з трыма саслужыўцамі спланаваў і ажыццявіў забойства Гіві ў адплату за здраду падчас баёў пад Аўдзееўкай у студзені 2017 года.

Па сцвярджэнні Мыльцава, падчас баёў Талстых, баючыся за сваё жыццё, употай стрэліў сабе ў нагу. Калі яго павезлі з поля бою, ён нібыта загадаў адкрыць агонь па сваіх.

«Проста так сысці ён не мог, гэта дэзерцірства, пазіцыю кінуць ён не мог ніяк, гэта загад Захара [кіраўніка самаабвешчанай ДНР Аляксандра Захарчанкі] стаяць да канца! Яго пацягнулі медыкі, а праз паўтары гадзіны нас накрыла свая ж артылерыя», — распавёў Мыльцаў.

Падрабязнасцяў падрыхтоўкі замаху Мыльцаў не распавёў. Па яго словах, цяпер ён знаходзіцца ў ваколіцах Данецка.

«Я ў вышуку і паранены трохі, яшчэ тры чалавекі сышлі ў падполле. Захару цяпер ёсць, за што перажываць», — цытуе яго «Новая газета».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031