Знайсці
04.12.2016 / 16:427РусŁacБел

Дактары: Мужчыну ў Баранавічах сапраўды ўкусілі, але не факт, што скарпіён

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў Баранавіцкай гарадской бальніцы №2.

«Ляжаў мужчына з укусам нейкага насякомага. Канкрэтных дадзеных, што гэта быў скарпіён, няма», — растлумачылі ў бальніцы.

Тут удакладнілі, што пацыент паступіў у бальніцу 30 лістапада і быў змешчаны пад назіранне. У яго быў укус ў палец, невялікі ацёк, але ніякіх сур'ёзных праблем са здароўем не назіралася.

У той жа час дактары бальніцы сумняюцца, што пацыента сапраўды ўкусіў скарпіён. У адваротным выпадку адзначаліся б нейкія наступствы, пагаршэнне агульнага стану. Стан здароўя мужчыны не выклікае асцярогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031