Знайсці
26.07.2016 / 21:371РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Літвы выказаўся за незалежны нагляд за будаўніцтвам Беларускай АЭС

Літве варта патрабаваць незалежнага нагляду за будаўніцтвам Беларускай АЭС у Астраўцы. Пра гэта, як паведамляе BNS, заявіў 26 ліпеня міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, каментуючы інцыдэнт на будаўнічай пляцоўцы атамнай станцыі, якая ўзводзіцца паблізу літоўскай мяжы.

Паводле слоў Лінкявічуса, такі нагляд неабходны, каб можна было зыходзіць не з чутак, а з дакладных дадзеных аб сітуацыі на АЭС.

Як сказаў міністр, ва ўрада Літвы выклікаюць занепакоенасць заявы Мінска аб планах пабудаваць АЭС як мага хутчэй і танней, а таксама інфармацыя ў СМІ пра крадзяжы будматэрыялаў.

Лінкявічус сказаў гэта пасля таго, як Міністэрства энергетыкі Беларусі пацвердзіла, што пры будаўніцтве АЭС мела месца «няштатная сітуацыя». У адпаведнасці з інфармацыяй, прадстаўленай генеральным падрадчыкам «Атамбудэкспарт», «няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці», гаворыцца ў заяве Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Міністэрства ўказвае, што заказчык праекта — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» «неадкладна запатрабавала ў генеральнага падрадчыка ўсе неабходныя дакументы і звесткі».

«Пасля ўсебаковага вывучэння беларускімі спецыялістамі прадстаўленай АТ «Атамбудэкспарт» інфармацыі будзе прымацца адпаведнае рашэнне. Пры гэтым беларускі бок будзе, у першую чаргу, кіравацца неабходнасцю безумоўнага забеспячэння бяспекі станцыі, якая будуецца», — заяўляе Мінэнерга.

Урад Літвы абвінавачвае Беларусь у тым, што яна не гарантуе пытанні бяспекі АЭС. Мінск гэтыя прэтэнзіі адхіляе.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031