Знайсці
24.07.2016 / 12:005РусŁacБел

Улады Магілёва не падтрымалі ініцыятыву грамадскасці па стварэнні батанічнага саду ў раёне Падміколля ФОТА

Улады Магілёва не пагадзіліся стварыць батанічны сад ў раёне Падміколля.

У 2014 годзе магілёўскія ўлады вырашылі стварыць у Падміколлі парк адпачынку, распачалі работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Аднак многія жыгары Магілёва выступілі супраць з'яўлення ў гэтым месцы — паміж Свята-Мікольскім манастыром і Пакроўскай царквой — зоны забаў.

Была створана сустрэчная ініцыятыва — зрабіць у Падміколлі батанічны сад. Збор подпісаў за яе рэалізацыю праходзіў у розных формах — як традыцыйна, так і на розных інтэрнэт-платформах.

Ідэя знайшла падтрымку і ў Нацыянальнай акадэміі навук, дзе прызналі, што сетка батанічных садоў у Беларусі развіта недастаткова і значна саступае заходнееўрапейскім дзяржавам, Расіі і Украіне.

Улады Магілёва ў сваю чаргу заяўляюць, што размяшчэнне батанічнага сада ў Падміколлі разыходзіцца з генеральным планам Магілёва, зацверджаным указам прэзідэнта 28 ліпеня 2003 года.

Між тым, гарвыканкам мае права ініцыяваць змены генплана. «Таму інфармацыйная кампанія ў падтрымку стварэння прыроднай славутасці будзе прадоўжана», — паведаміў адзін з ініцыятараў стварэння батанічнага саду ў Магілёве Леанід Платоненка.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031