Знайсці
23.05.2016 / 22:336РусŁacБел

Мэр Днепрапятроўска папрасіў спікера Рады захаваць назву горада

Мэр Днепрапятроўска Барыс Філатаў папрасіў старшыню Вярхоўнай рады Украіны не падпісваць пастанову аб перайменаванні горада.

Аб гэтым паведамляецца на сайце кіраўніка горада.

«Адзінае, што застаецца гарадскому галаву, — прасіць спадара Парубія не падпісваць гэтую пастанову. Я звярнуўся да яго з такой просьбай. Паглядзім, ці выканае», — заявіў Філатаў, чые словы прыводзяцца ў паведамленні. Ён адзначыў, што ўсё яшчэ застаецца мэрам Днепрапятроўска, а не Дняпра.

Філатаў падкрэсліў, што Днепрапятроўск захавае сваю назву як мінімум да прыняцця бюджэту на наступны год, бо гэта замацавана ў законе.

19 мая дэпутаты Рады прагаласавалі за перайменаванне Днепрапятроўска ў Дняпро. Гэта рашэнне было прынята ў рамках закона аб дэкамунізацыі.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031