Знайсці
11.07.2014 / 16:46РусŁacБел

Масавыя праверкі рынкаў і ГЦ пачнуцца ў Беларусі з 22 ліпеня

Гандлёвая інспекцыя Міністэрства гандлю Беларусі з 22 ліпеня пачне масавыя праверкі рынкаў і гандлёвых цэнтраў, паведаміў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.

«У час праверак будзе давацца прынцыповая ацэнка рабоце, праводзімай уласнікамі гандлёвых аб'ектаў», — сказаў Артур Карповіч.

З 22 ліпеня ўступае ў сілу закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь», які накіраваны на ўпарадкаванне адносін у сферы гандлю і грамадскага харчавання. «Згодна з дакументам, уласнікі гандлёвых цэнтраў і рынкаў павінны будуць прымаць меры па выкананні прадаўцамі, якія працуюць на іх тэрыторыі, заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і іншых нарматыўных прававых актаў Беларусі», — сказаў Артур Карповіч.

У першым паўгоддзі 2014-га гандлёвая інспекцыя ў час кантрольных праверак гандлёвых аб'ектаў устанавіла парушэнні заканадаўства больш як у 350 суб'ектаў гаспадарання.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031