Знайсці
05.04.2017 / 14:502РусŁacБел

Першы гаджэт у дзіцяці павінен з'явіцца не раней за 6 гадоў — афтальмолаг

Першы гаджэт ў дзіцяці павінен з'явіцца не раней за шэсць гадоў. Пра гэта паведаміла журналістам галоўны пазаштатны дзіцячы афтальмолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі, прафесар кафедры афтальмалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Вікторыя Красільнікава.

«Найлепшы час для першага гаджэта - гэта шэсць гадоў, у гэтым узросце ён ідзе ў школу», - сказала Вікторыя Красільнікавай. Да гэтага часу завяршаецца першы этап фарміравання органа зроку. Да трох гадоў адназначна ў малога не павінна быць тэлефонаў і планшэтаў. У лепшым выпадку дзіця можа абмежаваны час глядзець тэлевізар.

Пры выбары гаджэта для дзяцей афтальмолагі рэкамендуюць набываць планшэт з вялікай дыяганаллю, дзе малюнкі і літары будуць дастатковага памеру. Дзецям ад шасці да 12 гадоў карыстацца такой тэхнікай рэкамендуецца не больш за гадзіну. Пры гэтым трэба рабіць перапынкі па 15 хвілін, падчас якіх пажадана выдаткоўваць час на заняткі, якія не нясуць нагрузкі на вочы

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031