Знайсці
02.05.2024 / 11:14РусŁacБел

У Літве прапануюць усім грамадзянам рэгістравацца ў ваенныя камендатуры мірнага часу. На выпадак вайны

Зарэгістраваныя асобы будуць запрашацца на вучэнні ў складзе вайсковых частак ваенных камендатур ад 3 да 10 дзён у годзе. Падчас вучэнняў плануецца забяспечваць узбраеннем і экіпіроўкай.

«Абаронім сваю сям'ю, горад, краіну» абвяшчаецца на плакаце. karys.lt

У сераду ў краіне пачалася рэгістрацыя грамадзян, якія жадаюць унесці свой уклад у абарону дзяржавы і набыць ваенныя навыкі, у каменданцкія часткі мірнага часу, піша Delfi.lt.

Як паведаміла Міністэрства абароны, людзі ўсіх спецыяльнасцяў і адукацыі, якія жадаюць падрыхтавацца да абароны краіны і атрымаць базавыя вайсковыя веды, да 31 жніўня могуць зарэгістравацца, запоўніўшы форму на сайце karys.lt, або ў бліжэйшым падраздзяленні Службы воінскага абавязку і камплектавання. Зарэгістраваныя асобы будуць запрашацца на вучэнні ў складзе вайсковых частак ваенных камендатур ад 3 да 10 дзён у годзе. Падчас вучэнняў плануецца забяспечваць узбраеннем і экіпіроўкай.

У выпадку вайны грамадзяне, уключаныя ў спісы камендатур і якія атрымалі воінскія навыкі, будуць дапамагаць абараняць свой горад ці раён, ахоўваць важныя аб'екты ў жылым асяроддзі, пасты кантролю, забяспечваць захаванне каменданцкай гадзіны, удзельнічаць у працэсе рэквізіцыі маёмасці, сачыць за навакольным асяроддзем, змагацца з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі або выконваць іншыя задачы, пастаўленыя Літоўскай арміяй.

У мірны час каменданцкія часці будуць запоўненыя прафесійнымі вайскоўцамі, прылічанымі прызыўнікамі падрыхтаванага рэзерву, каменданцкімі стрэлкамі Саюза стралкоў і грамадзянскімі асобамі. У мірны час іх ваенную падрыхтоўку будуць забяспечваць добраахвотніцкія сілы аховы краю.

Плануецца, што ваенная падрыхтоўка ў воінскіх часцях ваенных камендатур пачнецца ў кастрычніку. Структура ваенных камендатур у мірны час будзе створана на аснове Службы вайсковага абавязку і камплектавання літоўскага войска і ўжо існуючых камендатур.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031