Знайсці
16.05.2024 / 21:144РусŁacБел

У Мінску абваліўся фасад шматпавярховіка

У мінскім доме па адрасе вул. Громава, 28 абвалілася частка цаглянага фасада. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Маскоўскай раённай адміністрацыі Сяргей Рубанаў.

Фота: t.me/moscow_region_of_minsk

«Сапраўды, адбылося абвальванне цаглянай кладкі», — паведаміў Рубанаў у афіцыйным тэлеграм-канале Маскоўскага раёна Мінска.

Па інфармацыі чыноўніка, ніхто не пацярпеў. З яго слоў, дом належыць таварыству ўласнікаў і знаходзіцца на самаабслугоўванні.

Цяпер месца абвалу абгароджанае, а дом абследуюць супрацоўнікі МНС. Акрамя таго, на месца здарэння старшыня праўлення таварыства ўласнікаў выклікаў спецыялізаваную арганізацыю, якая зоймецца абследаваннем фасада будынка.

Чытайце таксама:

У доме на Альшэўскага ў Мінску затапіла дзесяць кватэр — вада лілася нават з разетак

У Мінску BMW пратараніла пад'езд шматпавярховіка

Некаторыя шматпавярховікі абавязалі здаваць толькі з унутраным аздабленнем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
7
0
кум тыковка/адказаць/
16.05.2024
о. а мне как раз не хватало пару кирпичей
17.05.2024
абваліўся ў год какчэства... как сімвалічна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.05.2024
кум тыковка

Дачку и гауна и палок строишь в растянутых трениках?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930