Знайсці
02.05.2024 / 10:135РусŁacБел

У базе зваротаў у КДБ — больш за 40 хадайніцтваў аб вызваленні Бабарыкі

Ва ўзламанай базе зваротаў сайта КДБ Беларусі, акрамя даносаў, скаргаў, спаму, паведамленняў неадэкватных, просьбаў прадаставіць інфармацыю з архіва і рэзюмэ ёсць яшчэ адзін прыкметны пласт паведамленняў, у якіх аўтары просяць змяніць меру стрымання Віктару Бабарыку.

Віктар Бабарыка. Архіўнае фота: Наша Ніва

Reform.news удалося знайсці каля 80 паведамленняў са згадваннем Бабарыкі, больш за палову гэтых паведамленняў напісаныя 28 ліпеня 2020 года, і ў іх утрымліваюцца просьбы выпусціць палітыка з СІЗА.

Нагадаем, у канцы ліпеня 2020 года аб'яднаная кааліцыя штабоў кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай распаўсюдзіла заклік далучыцца да падачы хадайніцтва аб замене Віктару Бабарыка меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на асабістае даручальніцтва. Падачу хадайніцтваў у прыёмную цэнтральнага офіса КДБ у Мінску прызначылі на 16: 00 28 ліпеня. У выніку было затрымана больш за 50 чалавек, у тым ліку журналісты.

Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард былі арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА КДБ 18 чэрвеня 2020 года. Яны дагэтуль знаходзяцца ў зняволенні. 6 ліпеня 2021 года Віктар Бабарыка быў прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі. 5 ліпеня 2023 года Эдуарду Бабарыку далі 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Некалькі дзён таму стала вядома, што Эдуарду могуць дадаць яшчэ адзін год.

Чытайце таксама:

Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

Віктару Бабарыку — 60. Што вядома пра яго за кратамі

«Даносніцтва не з’яўляецца паталогіяй усяго грамадства». Злітая база зваротаў у КДБ вачыма навукоўца

Сцяпана Латыпава здаў КДБ ягоны расійскі калега-арбарыст. Але сам спрабуе адмаўляць гэта

«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
20
1
Прабачце/адказаць/
02.05.2024
Ёсік, вы думаеце, што гэта лукашысты пісалі такія хадайніцтва аб вызваленні Бабарыкі? Больш падобна на тое, што гэта пісалі па закліку са штабу Бабарыкі. Бо ўлетку 2020 ад іх штабу ўжо былі падобныя заклікі пісаць у ЦВК, пракуратуру і гд. А калі я не маю рацую, то загадзя выбачаюсь.
0
Влад/адказаць/
02.05.2024
[Рэд. выдалена]
02.05.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031