Знайсці
02.05.2024 / 12:458РусŁacБел

З'явіўся рэйтынг краін свету па багацці. Вось на якім месцы Беларусь

Амаль усе суседзі — вышэй.

Беларусь займае 76-е месца ў рэйтынгу краін свету па багацці. Ён складзены на падставе звестак Міжнароднага валютнага фонду.

Згодна з рэйтынгам, ВУП Беларусі па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва складае 25 685 долараў. У табліцы Беларусь саступае ўсім суседзям, акрамя Украіны — яна займае 110-е месца (15 464).

Расія размяшчаецца на 60-й пазіцыі (38 292), Латвія — на 55-й (41 730), Польшча — на 43-й (49 060), Літва — на 41-й (50 600).

Самай багатай краінай свету прызнаны Люксембург з паказчыкам 143 173 долараў. У тройцы размяшчаюцца рэгіён Кітая Макаа (134 141) і Ірландыя (133 895). 

Па даных МВФ, у самых бедных краінах свету сярэдняя пакупніцкая здольнасць на душу насельніцтва складае менш за 1500 даляраў, а ў 10 самых багатых — больш за 110 000 даляраў.

Чытайце таксама:

Назвалі самыя «разумныя» гарады свету гэтага года

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Беларуская кухня трапіла ў спіс найлепшых у свеце. Якое месца яна займае?

У топ-5 самых камфортных гарадоў Расіі ўключылі «прыфрантавы» Белгарад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
10
Сумна
22
Абуральна
25
02.05.2024
ёсць кавалак былога магаза Алеся, Dy nia moža byc` ! Aliesia krychu daliej, ja pamiataju, i mianie z pantalyku nie sabješ. 


02.05.2024
на фрта ёсць кавалак былога магаза Алеся,
як у вас (в Латвии) завецца хлеб і соль?
Ja žyvu ū Amsterdamie i nia maju nijakaha dačynieņnia da vašaj Latvii. 

Vy mianie pablytali z niejkim Žyram, ci ja siabie z im pablytaū,.. ciažka skazac`. Adno z dzvuch.
0
дзесьці там іншыя вынікі не пазначаны асобна/адказаць/
03.05.2024
Самай багатай краінай свету прызнаны Люксембург

3ато по духовному богатству Эстонию никто не превзойдет !




Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031