Знайсці
17.09.2012 / 13:5111РусŁacБел

Новы скандал у беларускім футболе: суддзя лаяўся матам на футбалістаў?

Падчас гульні «Брэст» — «Гомель».

24 тур чэмпіяната Беларусі па футболе прынёс новыя разборкі. «Брэст» дома сенсацыйна перамог «Гомель» — 2:1. Але прайграўшы бок застаўся незадаволены працай галоўнага суддзі матча Дзяніса Шчарбакова.

«Суддзя дазваляў сабе недапушчальнае — абражаў гульцоў матам проста на полі, я гэта дакладна чуў! Калі футбалісты спрабавалі нешта сказаць у адказ, абурацца, паказваў жоўтую картку», — гэтак пасля матча сказаў трэнер брамнікаў «Гомеля» Эдуард Тучынскі афіцыйнаму сайту клуба.

Арбітр паказаў дзве чырвоныя карткі футбалістам «Гомеля», што таксама адбілася на ход гульні.

«Мела месца сур’ёзная мужчынская размова. Мы ўсе дарослыя людзі. Футбалісты часта лаюцца на суддзяў. Калі суддзя адказаў гэтак сама, не варта раздзімаць з гэтага трагедыю. Мяне таксама ў свой час суддзя пасылаў куды далей. У сваю чаргу, я часцяком раблю тое ж самае. Бывае, што арбітр мне адказвае. Нам можна казаць, а ім — не?», — сказаў у інтэрв’ю goals.by паўбаронца «Брэста» Віктар Сокал. Менавіта ён рэалізаваў пенальці пасля выдалення Кірыльчыка.

Сам Шчарбакоў адмаўляецца каментаваць інцыдэнт. Кажа, што чуткі ён не абмяркоўвае.

У канцы жніўня футбольная Беларусь абсмоктвала іншы скандал, калі нібыта гульцы «Шахцёра» Аляксей Рыёс і Дзмітрый Камароўскі дазволілі сабе расісцкія выказванні ў бок сенегальскага легіянера «Тарпеда-БелАЗ» Паскаля Мендзі.
Тады федэрацыя стала на бок «гарнякоў».

Хто ж апынецца вінаватым цяпер суддзя ці футбалісты «Гомеля»? Зрэшты, каб даказаць вінаватасць Шчарбакоў трэба прадставіць аўдыё ці відэазапісы, дзе ён «абкладае» матам гульцоў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031