Знайсці
22.08.2011 / 15:20РусŁacБел

Прэзентацыя пятага выпуска альманаха «Горад Святога Губерта»

24 жніўня ў Гродна (Будзёнага, 48а). Пачатак а 19-й.

У сераду, 24 жніўня, адбудзецца прэзентацыя пятага выпуска альманаха «Горад Святога Губерта», прысвечанага пытанням захавання гісторыка-архітэктурнай спадчыны горада над Нёманам. Альманах выдаецца з пачатку 2000-х гг. У 2006, 2007 і 2008 гадах выйшлі другі, трэці і чацвёрты нумары альманаха, прысвечаныя «рэканструкцыі» Савецкай плошчы, транспартным праблемам гістарычнага цэнтра Гродна і праблемам захавання раёна Новы Свет. На старонках альманаха ўздымаліся таксама іншыя актуальныя пытанні. Сённяшні нумар прысвечаны пытанням рэканструкцыі Каложскай царквы. Друкуецца стэнаграма Першых грамадскіх слуханняў па рэканструкцыі Каложы, якія адбываліся 23 верасня 2010 г., шэраг малавядомых матэрыялаў аб галоўнай святыні Гродна. Чытачы змогуць таксама пазнаёміцца з цікавымі матэрыяламі на экалагічную тэматыку, пачытаць аб гісторыі і перспектывах судаходства на Нёмане і многім іншым. У прэзентацыі прымуць удзел аўтары і рэдактары альманаха Алесь Смалянчук, Віктар Саяпін, Андрэй Вашкевіч, Ігар Лапеха.

Пачатак а 19-й гадзіне па адрасе Будзёнага, 48а.

Нarodnia.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031