Знайсці
25.04.2024 / 15:5011РусŁacБел

У Расіі пракаментавалі заяву КДБ наконт літоўскай атакі баявымі дронамі па Мінску

У Расіі не засталася незаўважанай заява кіраўніка КДБ Івана Церцеля пра тое, што беларускія спецслужбы нібыта перадухілілі «напады баявых дронаў з тэрыторыі Літвы на абʼекты ў Мінску і прыгарадах». Там паабяцалі ўступіцца за Беларусь, але пры ўмове, што беларускія чэкісты не хлусяць.

 Ілюстрацыйны здымак

Дэпутат Дзярждумы РФ Канстанцін Затулін, відаць, не моцна паверыў Церцелю, бо ў гутарцы з выданнем «Говорит Москва» адразу адзначыў, што расійскім уладам «неабходна кансультацыя для ўдакладнення дэталяў інцыдэнту». 

«Інфармацыя мае патрэбу ў тлумачэннях як з беларускага, так і з літоўскага боку. Не да канца зразумела, што здарылася з гэтымі дронамі, ці былі яны збітыя, ці знаходзяцца яны на тэрыторыі Беларусі. Ці можа Беларусь у выпадку неабходнасці прадэманстраваць іх рэшткі? Самае галоўнае — ці былі пры гэтым страты нейкія нанесены Беларусі. Ад гэтага будуць залежаць канчатковыя рашэнні«, — сказаў Затулін.

Пры гэтым ён дадаў, што Расія за Беларусь «вядома, заступіцца».

«Калі гаворка ідзе аб пагрозе для Беларусі, мы яе ўспрымаем як пагрозу Расійскай Федэрацыі», — сказаў ён. 

Сёння старшыня КДБ Іван Церцель, выступаючы на УНС, заявіў, што КДБ перадухіліў удары літоўскіх баявых беспілотнікаў па Мінску. А таксама, паводле яго слоў, планаваліся тэракты ў Ашмянскім, Смаргонскім і Браслаўскім раёнах. У Літве заяву Церцеля назвалі трызненнем.

Чытайце таксама:

Церцель: Падлеткі па заданні ўкраінцаў зрабілі выбухоўку і хацелі падарваць Баранавіцкі РАУС

Лукашэнка прыгразіў палітычным эмігрантам пераследам іх родных у Беларусі

Якім памерам шрыфту друкуюць Лукашэнку даклад, каб ён бачыў літары ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
32
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5
0
Затулен/адказаць/
25.04.2024
Заступіцца, вядома ж, таксама як заступіліся за кожную нафтабазу.
0
Цырульнік/адказаць/
25.04.2024
Звычaйна прырода уразае не толькі валасы на галаве, а і розум. Усе бачылі як прыдуркаватыя хітразачэсваюцца. і як яны сябе паводзяць. А тут цэлы церцель.
0
Правдоруб 54/адказаць/
25.04.2024
Затулен, и Армению)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031