Знайсці
06.08.2023 / 09:301РусŁacБел

Пяць рэчаў, якія псуюць любы вобраз

Сабралі падборку няўдалых рэчаў, якіх варта пазбавіцца.

Мода і персанальны стыль — розныя паняцці. Першае — расказвае пра трэнды, другое — пра ўнутраны свет чалавека. Свет моды і персанальнага стылю могуць наогул не перасякацца, і гэта таксама будзе нармальна. Тым не менш існуе некалькі рэчаў, якія псуюць любы лук. Пра іх і пагаворым.

Кашулі з вялікай колькасцю дэталяў

Такая мадэль — дакладны спосаб дадаць сабе некалькі гадоў. Гэтыя кашулі былі папулярныя ў пачатку нулявых, але і тады яны выглядалі дзіўна: лішнія дэталі перагружаюць вобраз, а рушы з бавоўны хутка мнуцца і заўсёды выглядаюць неахайна.

Фота: unsplash.com

Чым замяніць такія кашулі?

Калі на працы хочацца выглядаць па-жаноцку, а офісны дрэс-код не дазваляе насіць блузкі, то замяніце рушы і валаны на мужчынскую кашулю. Але калі б вы хацелі набыць сабе такую, то абірайце мадэлі з тонкай тканіны, каб яна плаўна ахінала цела, а не тапырылася вакол яго.

Фота: unsplash.com

Джынсы не па памеры

Джынсы з няўдалай пасадкай могуць сапсаваць прапорцыю і візуальна змяніць фігуру не ў лепшы бок. Таму падчас пакупкі звярніце ўвагу на пасадку па таліі. Джынсы не павінны пераціскаць бакі і занадта аблягаць. Тканіна, нацягнутая ў вобласці сцёгнаў, візуальна дадае лішніх кіло.

Фота: unsplash.com

Падчас прымеркі глядзіце на заднія кішэні — каб падкрэсліць спартовы стан, яны павінны знаходзіцца на ўзроўні ягадзіц. Кішэні, якія «плывуць» уніз, робяць сцёгны плоскімі.

Тонкія трыкатажныя кофты

Асноўная праблема такіх рэчаў — адсутнасць формы. Таму іх варта замяніць на тоўстыя кардыганы ці жакеты. Добрым варыянтам стане просты швэдар, накінуты на плечы накшталт шалі.

Фота: unsplash.com

Спадніца вышэй за калена і ніжэй за талію

Нішто так не псуе прапорцыі, як міні-спадніца з заніжанай пасадкай. У такой тулава становіцца доўгім, а ногі — кароткімі. Да таго ж гэты фасон можа падкрэсліць неідэальную форму ног.

Фота: unsplash.com

Адпраўляючыся на шопінг, лепш прыгледзецца да іншых варыянтаў — спадніц з пасадкай па таліі ці з нізкай. Але ў апошнім выпадку трэба абіраць максі ці, наадварот, ультра-міні варыянты.

Няўдалыя туфлі: на танкетцы або на наборным (слоеным) абцасе

Туфлі на танкетцы і абцасе залішне задзірлівыя, яны падыходзяць выключна для выхадаў на вечарынкі ў стылі нулявых — у іншых выпадках яны глядзяцца вульгарна. Туфлі на наборным (слоеным) абцасе, наадварот, выглядаюць занадта сціпла і робяць вобраз неактуальным.

Замяніць такія можна на класічныя туфлі-лодачкі ці на навамодныя балеткі з квадратным наском. Такія пары будуць выглядаць стыльна і дадаваць камплекту трэндавасці.

Фота: unsplash.com

Правярайце, ці ёсць гэтыя рэчы ў вашай шафе, і пішыце ў каментарах, чым, на ваш погляд, варта дапоўніць гэты спіс.

Чытайце таксама:

Стараліся, але не выйшла. Стыліст расказала, чаму вобразы сясцёр Груздзевых увойдуць у аналы беларускай моды

10 сукенак беларускіх брэндаў, якія выратуюць у летнюю спёку

Mark Formelle выпусціў новую калекцыю з прынтамі па-беларуску

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
21
Ха-ха
17
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
7
3
мясцовы2/адказаць/
04.08.2023
Ніякая рэч твайго гардэробу не псуе твой вобраз, як службовы дакумант на імя Н. Качанавай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031