Знайсці
22.08.2017 / 12:5712РусŁacБел

Восем пакункаў у дупе: як вынаходлівы расіянін вазіў гераін у Беларусь

44-гадовага мужчыну затрымалі з партыяй наркотыкаў. Іх мужчына вёз у прамой кішцы.

Міліцыянты ведалі, што жыхар Уладзікаўказа возіць гераін з Масквы ў Мінск. Калі яго затрымалі, наркотык не знайшлі, але мужчына прызнаўся, дзе хавае груз. Непасрэдна з кур’ера дасталі восем пакункаў гераіна па 3 грама ў кожным.

Афіцыйна мужчына нідзе не працуе, жыве ў Мінску ў знаёмых, раней быў судзімы ў Беларусі за разбой і махлярства. У 2015 годзе ён вызваліўся з турмы і быў дэпартаваны ў Расію з забаронай на ўезд у нашу краіну на 10 гадоў. Але, як бачым, вярнуўся.

Цяпер мужчыну пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031