Знайсці
14.06.2017 / 20:40РусŁacБел

Колькасць ахвяр пажару ў лонданскім гмаху вырасла да 12 чалавек

Паліцыя пацвердзіла гібель 12 чалавек у выніку пажару ў шматпавярховым жылым доме на захадзе Лондана. Пры гэтым у паліцыі папярэджваюць, што колькасць ахвяр можа ўзрасці, піша ВВС.

Getty

Пажар у Грэнфел-таўэр у Паўночным Кенсінгтане ўспыхнуў ноччу ў сераду. Паводле даных мясцовых уладаў, у момант узнікнення агню ў 24-павярховым будынку маглі знаходзіцца да 600 чалавек. 68 пацярпелых былі дастаўленыя ў бальніцы, пры гэтым 18 — у крытычным стане.

Некаторыя жыхары дома лічацца зніклымі без вестак. Улады не ўдакладняюць іх колькасць.

Да цяперашняга моманту пажарныя агледзелі практычна ўвесь будынак. «На жаль, я не думаю, што мы яшчэ знойдзем тых, хто выжыў», — заявіў шэф лонданскай паліцыі Сцюарт Кандзі.

Агонь ахапіў амаль увесь будынак, на некаторых паверхах ён да гэтага часу не патушаны. Прычына ўзнікнення пажару яшчэ не высветленая.

Да барацьбы з агнём былі прыцягнутыя 40 пажарных разлікаў і больш за 200 пажарных. Першыя брыгады прыбылі да Грэнфел-таўэр на працягу шасці хвілін пасля паступлення першага званка аб пажары.

Мэр Лондана Садзік Хан заявіў, што гэты пажар класіфікуецца як «надзвычайнае здарэнне». Кіраўнік Лонданскай пажарнай службы Дэні Котан назвала маштаб пажару беспрэцэдэнтным.

Жылая вежа Грэнфел-таўэр была пабудаваная ў 1974 годзе. Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, у будынку нядаўна завяршыўся буйны рамонт.

З-за трагедыі брытанскія кансерватары і Дэмакратычная юніянісцкая партыя, якія праводзяць перамовы аб супрацоўніцтве, вырашылі адкласці аб'яву аб выніках дыялогу.

Паводле даных крыніц, торы і ДЮП абвесцяць дэталі пагаднення ў канцы тыдня, а значыць пачатак перамоваў аб выхадзе Брытаніі з ЕС, запланаваны на 19 чэрвеня, таксама, хутчэй за ўсё, будзе перанесены на больш позні тэрмін.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031