Знайсці
01.05.2024 / 10:08РусŁacБел

У Тбілісі затрымалі 63 удзельнікаў пратэсту супраць закона аб замежных агентах

Усе яны абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законным патрабаванням паліцыі, піша newsgeorgia.ge.

Фота: newsgeorgia.ge

Намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Дарахвелідзэ заявіў, што акцыя ля парламента «прыняла гвалтоўны характар» і яе ўдзельнікі супрацьстаялі паліцыі славесна і фізічна. Паводле яго слоў, пацярпелі шэсць паліцыянтаў. Колькасць пацярпелых удзельнікаў акцыі ён не назваў.

Мінулай ноччу спецназ некалькі разоў распачаў спробу разгону, але мітынгоўцы кожны раз вярталіся на праспект Руставелі. У выніку да 4.30 раніцы спецназ адступіў, пакінуўшы праспект Руставелі пратэстоўцам.

Супраць дэманстрантаў былі ўжытыя вадамёты, пярцовы спрэй, слёзацечны газ, гумовыя кулі.

Прэзідэнт Зурабішвілі за ноч некалькі разоў патрабавала ад МУС спыніць разгон мірнай акцыі.

Чытайце таксама:

У Грузіі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты на мітынгу супраць закона аб замежных агентах

Прэзідэнтка Грузіі паабяцала накласці вета на закон «аб замежных агентах»

У Тбілісі пратэстуюць супраць закона пра іншаагентаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031