Знайсці
01.05.2024 / 08:564РусŁacБел

Прэзідэнта Латвіі ледзь не збілі на пешаходным пераходзе. Ды яшчэ і насварыліся, што не глядзіць па баках

«Спадар прэзідэнт, перш чым перайсці вуліцу, неабходна паглядзець налева і направа!»

Фота з сайта Press.lv

Учорашняя раніца ледзь не скончылася трагедыяй не толькі для Эдгара Рынкевіча, але і для ўсёй Латвіі. Прэзідэнта дзяржавы ледзь не збілі на пешаходным пераходзе, піша press.lv.

Пра інцыдэнт у сетцы Х паведаміў сам яго непасрэдны ўдзельнік — кіраўнік службы навінаў Латвійскага радыё Угіс Лібіеціс, абвінаваціўшы самога Рынкевіча ў няўважлівасці.

«На пешаходным пераходзе спецыяльна затармазіў, каб не наехаць на пальцы ног. Эдгар Рынкевіч і яго целаахоўнікі! Спадар прэзідэнт, перш чым перайсці вуліцу, неабходна паглядзець налева і направа! Тое ж самае для целаахоўнікаў…»

Аднак многія карыстальнікі інтэрнэту здзівіліся эмоцыям кіроўцы.

— Як гэта — спецыяльна тармазіць перад пешаходным пераходам?

— Калі б не прэзідэнт, не прытармазіў бы, так?

— Рухайцеся павольней і будзьце асцярожней на пешаходным пераходзе, і вам не прыйдзецца «спецыяльна» тармазіць, каб прапусціць яго ўдзельнікаў, якія «раптам» і «нечакана» з'явіліся на пераходзе. Дзеці таксама могуць не глядзець, але вы здзівіцеся і не зможаце тармазіць «спецыяльна».

— Я так і бачу загаловак «Кіраўнік службы навін Латвійскага радыё ледзь не збіў прэзідэнта».

Сам Рынкевіч пажартаваў: «Прэса спрабуе на мяне наехаць!»

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Латвіі рэзка адказаў Папу на заяву пра «белы сцяг»

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам

Прэзідэнт Латвіі паказаў, як знаходзіўся ў сховішчы падчас масіраванай атакі дронаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
6
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1
01.05.2024
Teatar i boļš ništo.
3
света/адказаць/
01.05.2024
а хто з іх прэзідэнт?
1
Калматы Вожык/адказаць/
01.05.2024
Уявіць, што ў Беларусі могуць збіць прэзыдэнта на пешаходным пераходзе!!! Кабздзец!
У нас нават калі фіранка на вокнах крыху захісталася -- можа прыляцець ад снайпера!
А калі цябе заўважылі на вуліцы райцэнтра  кіламетраў за 5 ад прэзідэнта, а ты яшчэ на ўліку, як "экстрэміст" -- адразу ў ізалятар, пакуль той прэзідэнт не зляцеў на гелікоптары!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031