Знайсці
09.06.2017 / 23:4411РусŁacБел

Беларусь на жылах вырвала перамогу ў Балгарыі дзякуючы фенаменальнаму голу Паўла Савіцкага ВІДЭА

Зборная Беларусі па футболе атрымала доўгачаканую перамогу ў матчы адборачнага цыкла да чэмпіяната свету—2018.

У барысаўскім матчы супраць зборнай Балгарыі наша каманда перамагла з лікам 2:1.

У Беларусі на 33-й хвіліне з пенальці забіў Міхаіл Сівакоў, а на 80-й — Павел Савіцкі.

Балгары адказалі голам Кастадзінава на апошняй хвіліне матча.

Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі атакавала надзвычай мала. Валоданне мячом — 38:62 на карысць Балгарыі. Па ўдарах прапорцыя таксама не самая прывабная — 9:20, зноў-такі не на нашу карысць.

Упрыгожваннем вечара стаў фенаменальны гол Паўла Савіцкага. Яго можна пераглядаць бясконца.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031