Знайсці
25.05.2017 / 20:2010РусŁacБел

У Германіі пабудуюць піўны трубаправод для фестывалю хэві-метала

Арганізатары фестывалю Wacken Open Air на поўначы Германіі пабудуюць уласны піўны трубаправод, прызначаны для здаволення смагі наведвальнікаў, перадае 34 travel.

DPA

Штогод наведвальнікі фэста выпіваюць каля 400 тысяч літраў піва. На мерапрыемства ў жніўні ў невялікі пасёлак Вакен з'язджаюцца да 75 тысяч турыстаў з розных краін свету. Для параўнання: у самім пасёлку пастаянна пражывае менш за дзве тысячы чалавек.

Трубаправод павінен абараніць зямлю ад зносу пад коламі грузавікоў, якія падвозяць піва на фестываль. Таксама труба пазбавіць работнікаў фестывалю ад неабходнасці пастаянна замяняць спусцелыя бочкі поўнымі.

Акрамя гэтага, да фестывалю абновяць каналізацыю і сістэму дастаўкі пітной вады, а палепшаная дрэнажная сістэма дазволіць пазбегнуць з'яўлення гіганцкіх лужын. Агульны аб'ём інвестыцый у паляпшэнні складзе прыкладна мільён еўра.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031