Знайсці
24.04.2017 / 18:063РусŁacБел

У дагестанскай школе выбухнула граната, адзін школьнік загінуў, трое ў рэанімацыі

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па факце выбуху гранаты ў памяшканні камп'ютарнага класа ў паселішчы Агвалі ў Дагестане, дзе загінуў адзін падлетак і 10 пацярпелі, паведамляе ТАСС.

Фота: сайт Агвалінскай СШ

Школьнік памёр пасля таго, як быў дастаўлены ў шпіталь у каматозным стане, яго траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём, удакладнілі ў міністэрстве аховы здароўя Дагестана.

У ведамстве дадалі, што трое знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

З падлеткам, які прынёс ручную баявую гранату ў камп'ютарную залю, працуюць следчыя, гаворыцца ў паведамленні рэспубліканскага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі.

«Як ён ім растлумачыў, гранату ён знайшоў на вуліцы і прынёс у камп'ютарную залю», — сказана ў паведамленні.

Крымінальная справа распачата па артыкуле аб прычыненні смерці па неасцярожнасці і аб незаконным набыцці выбуховых прыстасаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031