Знайсці
24.04.2017 / 12:376РусŁacБел

Моцны паўднёвы вецер прынясе дажджы, навальніцы і да 19 градусаў цяпла

Дажджы, навальніцы і да 19 градусаў цяпла прагназуе на 25 красавіка Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Вецер будзе паўднёвым: ноччу парывістым, раніцай і днём — да моцнага.

Начная тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў. Днём будзе +9 … 15 градусаў са знакам плюс, па поўдні прагназуецца да 19 градусаў цяпла.

Сіноптыкі абвясцілі на 25 красавіка аранжавы ўзровень небяспекі, бо на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 м/с, у Мінску ў ранішнія і дзённыя гадзіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с.

Паводле pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031