Знайсці
23.02.2017 / 14:3542РусŁacБел

Гамельчукоў пачалі «запрашаць» у міліцыю за «Марш недармаедаў»

«Марш дармаедаў» у Гомелі не саступаў па масавасці мінскаму. 

Каля дзясятка актывістаў атрымалі нефармальныя запрашэньні ў міліцыю ў сувязі з удзелам у «Маршы недармаедаў» 19 лютага. Запрашэньні атрымалі Васіль Палякоў, Уладзімер Кацора, маладыя блогеры, а таксама прадстаўнік прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка

«Тэлефануе мне ўчастковы інспэктар Сяргей Жытнікаў і запрашае, — распавядае Свабодзе Судаленка. — Кажу: «А позву мне будзеце прысылаць?» Ён адказвае: «Калі трэба, прышлю, але вы ж разумны чалавек, прыходзьце заўтра а 12-й, усё роўна ж пратакол складзем, прыйдзеце вы ці не». — «Паводле якога артыкулу?» — «23.34, удзел у несанкцыянаванай акцыі».

Пытаю: «Што, усе тры тысячы, хто ішоў за маімі плячыма, будзеце прыцягваць?» — «Не, толькі тых, каго ідэнтыфікавалі». Відаць, што яны найбольш актыўных выцягваюць на складаньне пратаколаў. Будуць яны штрафаваць ці саджаць, цяжка сказаць, але ж санкцыі там дастаткова сур’ёзныя: ці штраф на 20—50 базавых адзінак, ці адміністрацыйны арышт да 15 сутак».

Судаленка кажа, што ад выклікаў у міліцыю аргкамітэт правядзеньня мітынгаў супраць дэкрэту № 3 і «падатку на дармаедаў» не мяняў плянаў. Калі дэкрэт ня будзе скасаваны ці прыпынены, людзям прапануюць сабрацца зноў 25 сакавіка — на Дзень Волі.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера