Знайсці
30.04.2024 / 09:599РусŁacБел

У Беларусі на 1000 мужчын прыходзіцца 1166 жанчын, найменш насельніцтва жыве на Магілёўшчыне

У пачатку года насельніцтва краіны складала 9 155 978 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

З агульнай колькасці жыхароў краіны жанчыны займаюць 53,8%, на пачатак студзеня 2024-га іх налічвалася 4 929 249. Мужчын менш — 4 226 729 або 46,2%. Гэта значыць жанчын у Беларусі на 702 520 больш.

Такім чынам, на адну тысячу жыхарак Беларусі прыпадала 857 мужчын, або на адну тысячу мужчын — 1 166 жанчын. Сярэдні ўзрост жыхара краіны на пачатак 2024-га быў роўны 41,5 года, пры гэтым сярод жанчын — 43,9 года, а сярод мужчынскага насельніцтва сярэдні ўзрост складаў крыху менш — 38,7 года.

У Мінску пражывала 1 992 862 чалавекі, або 21,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Лідарам па колькасці насельніцтва з'яўляецца Мінская вобласць, дзе пражывае 1 460 289 чалавек або амаль 16%. На другім месцы Гомельская вобласць з 1 338 617 жыхарамі (14,6%), «бронза» ў Брэсцкай вобласці — 1 308 569 (14,3%).

Насельніцтва Віцебскай вобласці налічвае 1 081 911 чалавек, што складае 11,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, а ў Гродзенскай — 992 556 або 10,8%. У Магілёўскай вобласці пражывае 981 174 чалавек (10,7%).

Паводле статыстыкі, у гарадской мясцовасці пражывала 7 198 285 чалавек, або 78,6% ад усяго насельніцтва краіны, у сельскай жыхароў у разы менш — 1 957 693 (21,4%).

Чытайце таксама:

Беларусы перастаюць браць шлюб. Затое разводаў — амаль столькі, як і было

Калі беларускія сем'і найчасцей распадаюцца?

Насельніцтва Мінска зноў скарацілася — да 2 мільёнаў усё далей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
4
Не знойдзеш /адказаць/
30.04.2024
Дзе вас вольных шукаць?, кацапы на тваім месцы
30.04.2024
И это очень хорошо. Под новыми «лукашенками» нет голосующих за них людей
30.04.2024
и повлиять нет возможности, якім бокам тут “фюрер”, калі Лукашэнка homo sovieticus. Беларусы далей баяцца асудзіць савок - вось і вынік.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031