Знайсці
17.05.2024 / 14:596РусŁacБел

Віцебчука затрымалі за «каментары, якія абражаюць Лукашэнку». Вось як яго адшукалі

Губазікаўцы сцвярджаюць, што ў адносінах Сяргея Навумава завялі крымінальную справу.

Сяргей Навумаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Затрыманага клічуць Сяргей Навумаў, яму 55 гадоў. Мужчына родам з пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Працаваў ён на розных рабочых спецыяльнасцях: маляром, ахоўнікам і гэтак далей. Хобі Сяргея — гэта нумізматыка (калекцыянаванне манет) і байкерства.

Навумава затрымалі каля тыдня таму. У віну яму ставяць нейкія «допісы, якія абразілі Лукашэнку». Імаверна, гаворка пра каментары ў тэлеграме.

Акаўнт мужчыны слаба абаронены і прывязаны да ўласнага беларускага нумару. А нехта (імаверна, губазікаўцы ці іншыя спецслужбісты) зрабіў платны «пашыраны пошук» (дазваляе атрымаць троху больш інфармацыі) па ягоным акаўнце ў тэлеграм-боце «Вока Бога» ў студзені 2024 года. Гэта звычайна значыць, што чалавек ужо на кручку і яго затрыманне — пытанне часу.

Выдача бота «Вока Бога» па нумары Сяргея

Мяркуючы па тым, што пішуць каналы ГУБАЗіК, у адносінах Сяргея завялі крымінальную справу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
24
0
сама неоднозначность /адказаць/
17.05.2024
Телега , никому ничего Дуров не сливает), зачем, он просто сделал вк-2 для силовиков где само все сливается. На его маркетинговом языке - самый свободный и нейтральный мессенджер в мире .
0
Ціліграфіст былы/адказаць/
17.05.2024
Телега , толькі не трэба тут адмываць агента Дурава ! Ён бажыўся, што яго Ціліграммм самы абаронены ад карных органаў. І што мы бачым ??? Выдаляйце гэта фсбэшнае паскудства !!!
0
Ціліграфіст былы/адказаць/
17.05.2024
Мх, Дураў стварыў Дыравы Вконтакце і прадаў яго пуціну. Цяпер рэкламуе Целеграмм, які марыць зноў прадаць спецслужбам рашкі. Ён паказывае, што любога целеграмшчыка можна вылічыць і выкрыць, каб адправіць за краты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930