Знайсці
29.04.2024 / 22:5021РусŁacБел

Сілавікі затрымалі семярых падлеткаў, якіх вінавацяць у тэрарызме і здрадзе дзяржаве

На АНТ выпусцілі фільм пра падлеткаў, якіх нібыта завербавала СБУ.

Марыя Місюк. Скрын відэа АНТ

Як сцвярджае прапаганда, падлеткі аб’ядналіся, каб рабіць дыверсіі па наводцы ў Беларусі, а пасля і ў Расіі. Праўда, адзіныя іх праведзеныя акцыі, якія згадваюць у фільме, — расклейванне ўлётак.

Групу сабрала дзяўчынка-падлетак з Украіны Марыя Місюк. Яна з бацькамі пераехала ў Беларусь пасля пачатку вайны ў 2022-м. Марыя вучылася ў мастацкім каледжы ў Міры. Прапаганда называе яе камандзірам тэрарыстычнай ячэйкі «Чорныя салаўі» і сцвярджае, што за ёй стаяла СБУ. 

Схема групы, паказаная прапагандай. Скрын відэа АНТ

У групе было яшчо 5 чалавек: Сяргей Жыгалёў, Трафім Барысаў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандра Пуліновіч. Яны вучыліся ў каледжах у Мінску, Нясвіжы, Баранавічах, Лунінцы.

18-гадовы Трафім Барысаў. Скрын відэа АНТ

Як сцвярджае прапаганда, маладзёны збіраліся на баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур’ёзнай акцыі — сабраць выбухоўку і ўзарваць баранавіцкае аддзяленне міліцыі ці пракуратуру.

Марыю Місюк абвінавачваюць па ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму).

Якое абвінавачанне выставілі іншым падлеткам, не паведамляецца. Таксама не зразумела, ці затрыманая цяпер Аляксандра Пуліновіч.

19-гадовы Сяргей Жыгалёў. Скрын відэа АНТ

Таксама ў сюжэце «Дзеці на прыцэле» расказваецца некалькі паралельных гісторый. Адна з іх — пра затрыманага Данііла Гарасіма. 19-гадовы хлопец абвінавачваецца па ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве). У фільме расказваецца, што яму далі заданне з’ездзіць у Асіповічы і зняць ракетна-артылерыйскую брыгаду 29 снежня 2023 года. Але адметна, што з першага ж задання сілавікі рабілі аператыўную здымку — узнікае пытанне, ад каго ж тое заданне паступіла.

Данііл Гарасім. Скрын відэа АНТ

Чарговая паралельная лінія — гісторыя Станіслава Шапеля. Ён, як сцвярджаецца, пагадзіўся быць кур'ерам, перапраўляць грошы. Таксама хлопец запісваў відэа, што супраць Пуціна і падтрымлівае Украіну. Мяркуючы па форме і бірцы, Станіслаў ужо адбывае пакаранне.

Станіслаў Шапель

Ёсць і чацвёртая гісторыя — студэнт БНТУ Сямён Васілевіч і яго сябар, якога так і не прадставілі. Яны нібыта выраблялі выбухоўку.

Сямён Васілевіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
23
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
13
Абуральна
144
7
Влад/адказаць/
30.04.2024
Просто поверь , так уже забыли! И Трайковского и Бондаренко! Кто-то бастует?
30.04.2024
Все из-за шуточной переписки про бомбу?
0
бабруйчанін /адказаць/
01.05.2024
??? Дзяўчынка з Украіна пасля 24 лютага з бацькамі пераехала у рБ?? ???Якім чынам пасля 24 лютага і менавіта ў рБ і засталась і пайшла вучыцца дзяўчына з бацькамі пасля 24 Лютага у рБ??? Ніводны ў каменце ні здівілся ??Пасля 24 лютага ў рБ дзяўчынка з бацькамі з Украіна???..Праз рф праз днр- лнр ?? З Польшы ці на паветранам шаре??? Нейкая мутная дзяўчынка х украінка
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031