Знайсці
15.05.2024 / 17:064РусŁacБел

«Роба, ідзі сюды». Прэм'ера Славакіі будуць тэрмінова апераваць пасля замаху

Відавочцы паведамляюць, што прагучала 4-5 стрэлаў.

Роберт Фіца — скрыншот відэа

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля замаху.

У кіраўніка ўрада стралялі падчас выязнога пасяджэння кабінета. Па словах відавочцаў, Фіца падышоў да людзей, якія сабраліся на вуліцы, каб пагутарыць. Неўзабаве хтосьці з натоўпу выгукнуў «Роба, ідзі сюды», а затым пачалася стральба.

Вядома, што ў Фіца страляў 71-гадовы мужчына. 

Фіца быў паранены ў грудзі і руку. Яго тэрмінова даставілі на верталёце ў Банска-Быстрыцу, дзе палітыка чакае аперацыя. Жыццё славацкага прэм'ера на дадзены момант па-за небяспекай, паведамляе Jeden Den Plus.

Пасля замаху было перапынена пасяджэнне парламента Славакіі. Пасля пратэстаў дэпутатаў ад апазіцыі спікер Лукаш Блаха заявіў: «Гэта ваша праца».

Чытайце таксама:

Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі

Жыхары Славакіі сабралі больш за два мільёны еўра на куплю снарадаў для Украіны

Паплечнік Фіца выйграў прэзідэнцкія выбары ў Славакіі. Ён супраць вайсковай дапамогі Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1
15.05.2024
[Рэд. выдалена]
15.05.2024
$2М, Действительно. Давайте сделаем из Словакии показательную
 ывропейскую страну с нулевой эмиссией, без сельского хозяйства, принимающую мигрантов с востока и получающую энергию из похабных ветряков и солнечных батарей.     
0
Сташэк /адказаць/
16.05.2024
Юрай Цiнтула, злачынца, які адкрыў агонь па прэм'ер-міністру Славакіі Роберту Фіцо быу звязаны з прарасейскай ваенізаванай групоўкай Slovenskí Branci ( Славацкiя Навабранцы).Гэтая група супрацоўнічала, між іншым : з расейскай байкерскай групоўкай Начныя Ваукi. Яго таксама трэнавалi былыя спецназаўцы Расейскай Федэрацыi. ( чытай WP.PL).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера