Знайсці
30.04.2024 / 09:091РусŁacБел

Калі пачнуць будаваць новыя станцыі метро — планы змяніліся

Трэцяя лінія метро будзе налічваць 14 станцый, а агульная яе працягласць складзе каля 16 км.

На станцыях «Аэрадромная», «Немаршанскі сад», «Слуцкі Гасцінец» будаўнічыя работы плануюць завяршыць да ліпеня 2024-га, далей там пачнецца наладка аўтаматыкі электронікі і сістэм бяспекі.

«Сёння працягваецца падрыхтоўка да новага этапу. Мы разлічваем, што ў канцы года комплекс «Алеся» пачне пракладваць новыя тунэлі», — распавёў дырэктара Мінскбуда Аляксандр Церахаў у інтэрв'ю «Мінск-Навінам».

Гаворка ідзе пра станцыі «Парк Дружбы народаў», «Камароўская», «Пярэспа» і «Прафсаюзная».

Раней намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы «Мінскметрабуда» Ганна Аляксейчык адзначала, што да асноўнага этапу будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі ад станцыі «Юбілейная» да «Парку Дружбы народаў» хацелі прыступіць ужо ў маі.

Станцыі «Аэрадромную», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі Гасцінец» улады абяцалі здаць у 2024 годзе.

Яны ўваходзяць у склад трэцяй лініі сталічнага метро — Зеленалужскай. На схеме метрапалітэна яна пазначаная зялёнай лініяй. Цяпер на галінцы функцыянуюць чатыры станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча».

Плануецца, што трэцяя лінія метро будзе налічваць 14 станцый, а агульная яе працягласць складзе каля 16 км.

Зараз рыхтуецца тэрыторыя пад працяг лініі ў бок Зялёнага Луга — для станцый метро «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы народаў», піша Tochka.by.

Складанасць гэтай мясцовасці — у высокім узроўні грунтавых вод, таму метрабудаўнікам трэба будзе яшчэ выканаць водапаніжэнне.

Чытайце таксама:

13 гадоў таму адбыўся крывавы тэракт у мінскім метро

У метро нешта задымілася

Мінскі метрапалітэн распавёў, колькі чалавек у ім можа схавацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Янка/адказаць/
30.04.2024
Галоўная складанасць - адсутнасць грошаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031