Знайсці
10.02.2017 / 16:4351РусŁacБел

Беларускі КДБ выйшаў на след Юрыя Баранчыка ў Маскве?

Абсалютна дэтэктыўную гісторыю апавёў шэф-рэдактар сайта Regnum Юрый Баранчык. Публіцыст лічыць, што беларускі КДБ спрабаваў выйсці на яго ў ходзе расследавання крымінальнай справы.

Па словах Баранчыка, 8 лютага ў офіс «Рэгнума» прыйшоў невядомы чалавек, які прадставіўся Дзянісам. Ён хацеў паразмаўляць асабіста з Юрыем Баранчыкам і перадаць канфідэнцыйную інфармацыю ад «вельмі сур’ёзных людзей». Размаўляць з кімсьці іншым з рэдакцыі Дзяніс адмовіўся.

Рэдакцыя прыводзіць дадзеныя, што перад гэтым невядомыя людзі, сярод якіх быў той самы Дзяніс, праводзіла агляд офісных памяшканняў на маскоўскай фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік».

Праз нейкі час намеснік генеральнага дырэктара «Рэгнума» патэлефанаваў Дзянісу, каб даведацца, пра што ішла гаворка. Суразмоўца запэўніў, што гаворка ідзе пра Беларусь, але размаўляць ён можа толькі асабіста з Баранчыкам.

На пытанне, ці з’яўляецца Дзяніс супрацоўнікам КДБ, ніякага адказу атрымана не было. «Ёсць усе падставы меркаваць, што чалавек, які прыходзіў і яго напарнік з'яўляюцца супрацоўнікамі спецслужбаў Беларусі, і на тэрыторыі фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», і ў офісе ІА REGNUM праводзілі аператыўныя мерапрыемствы», — мяркуе выданне.

«Улічваючы, што ў Беларусі арыштаваныя аўтары ІА REGNUM, а Юрый Баранчык, па версіях беларускіх праваахоўнікаў, з'яўляецца «арганізатарам злачыннай групы», у агенцтва маюцца абгрунтаваныя асцярогі, што дадзеныя аператыўныя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках распрацоўкі новых крымінальных спраў у дачыненні да іншых расійскіх журналістаў».

У снежні ў Беларусі былі затрыманыя аўтары «Рэгнума» Юрый Паўлавец, Дзмітрый Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Гэтыя людзі называлі Беларусь «недадзяржавай» і ставілі пад сумнеў незалежнасць нашай краіны. Яны праходзяць па артыкуле 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай альбо іншай варожасці». Былы супрацоўнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Юрый Баранчык быў названы замоўцам паклёпніцкіх артыкулаў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031