Знайсці
09.02.2017 / 17:052РусŁacБел

Пажар на АЭС у Францыі пачаўся праз перагрэў вентылятара

Прычынай выбуху, што прагрымеў на будпляцоўцы трэцяга энергаблока АЭС «Фламанвіль» на паўночным захадзе Францыі, стаў перагрэў аднаго з вентылятараў у машыннай зале. Пра гэта ў эфіры тэлеканала BFMTV паведаміў прэфект дэпартамента Манш Жак Віткоўскі, піша ТАСС.

АЭС «Фламанвіль». Фота Reuters

«Невялікі вентылятар па невядомых прычынах перагрэўся, у выніку чаго адбылася дэтанацыя, якая прывяла да сур'ёзнага задымлення. Падкрэслю, што гэта быў не выбух, а менавіта дэтанацыя, выкліканая тэхнічнымі прычынамі і не звязаная з халатнасцю. Следствам стала задымленне, уласцівае інцыдэнтам з узгараннем электраправодкі», — сказаў ён.

Як адзначыў прэфект, здарэнне ніяк не закранула ядзерную частку АЭС. «Інцыдэнт адбыўся ў памяшканні, якое не мае нічога агульнага з ядзернымі ўстаноўкамі і радыеактыўнымі матэрыяламі. Ніякай рызыкі няма», — запэўніў Віткоўскі.

Прычыны паломкі вентылятара пакуль высвятляюцца. «Толькі што пачалося тэхнічнае расследаванне, спецыялістам трэба высветліць прычыны таго, што здарылася», — дадаў ён.

На АЭС у Францыі адбыўся выбух

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031