Знайсці
17.01.2017 / 18:3828РусŁacБел

Дзмітрыеў: Беларусі патрэбныя сто Таццян Караткевіч

Кампанія «Гавары праўду» бачыць аснову развіцця Беларусі ў дыялогу грамадства і ўлады, заявіў сустаршыня арганізацыі Андрэй Дзмітрыеў 17 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Каб дыялог быў паспяховым, важным элементам з'яўляецца тое, хто яго будзе весці, хто будзе прадстаўляць грамадства. Нам патрэбны лідары, здольныя быць пасярэднікамі паміж грамадствам і ўладай, — сказаў Дзмітрыеў. — У нас ёсць паспяховы досвед у Мінску: гэта Таццяна Караткевіч. Каб перамены сталі незваротнымі, нам трэба сто Таццян Караткевіч. У кожным рэгіёне, кожным раёне павінна з'явіцца свая Таццяна Караткевіч. Мы будзем знаходзіць, навучаць і падтрымліваць рэгіянальных лідараў».

Паводле слоў Дзмітрыева, цяпер усе дасягненні дыялогу грамадства і ўлады абмежаваныя Мінскам. «Але калі пераменаў няма ў рэгіёнах, значыць, іх няма і ў Беларусі. У Мінску могуць быць новыя тэндэнцыі, але толькі выхад за межы сталіцы зможа зрабіць перамены ўстойлівымі», — лічыць ён.

Дзмітрыеў паведаміў, што для «Гавары праўду» прыярытэтным будзе «развіццё дыялогу паміж грамадствам і мясцовай уладай, падтрымка мясцовых лідараў». «Асновай пераменаў з'яўляецца дыялог. Калі мы не аб'яднаемся, то чыноўнікі па-ранейшаму будуць рабіць выгляд, што нашы праблемы — гэта адзінкавы выпадак, выключэнне з правілаў, а не тое, што патрабуе іх увагі. Для таго каб чыноўнікі не рабілі выгляд, што ў цэлым усё добра, нам важна, каб аб праблемах казала шмат чалавек адначасова», — сказаў палітык.

Ён адзначыў, што «Гавары праўду» ў гэтым годзе правядзе ў кожным рэгіёне форумы «За мірныя перамены». Дзмітрыеў нагадаў, што ў лістападзе 2016 года аналагічны форум прайшоў на рэспубліканскім узроўні ў Мінску. «На форуме людзі атрымалі трыбуну, магчымасць сказаць, што для іх важна. Мы прапаноўваем не ісці ўслед за палітыкамі, а самім сфарміраваць палітычны парадак дня. Гэтыя форумы павінны стаць пачаткам дыялогавых пляцовак у рэгіёнах. Нам важна, каб дыялог даваў вынік», — заявіў сустаршыня кампаніі.

«Цяпер мы ў самым пачатку шляху, але ў нас хопіць цярпення і ўпартасці, каб голас людзей быў пачуты», — заявіў Дзмітрыеў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031