Знайсці
04.01.2017 / 18:104РусŁacБел

Меркель падтрымала прапановы МУС па ўзмацненні жорсткасці міграцыйных законаў

Фэдэральны канцлер Германіі Ангела Меркель падтрымлівае работу кіраўніка МУС Томаса дэ Мезьера па ўдасканаленні законаў у галіне ўнутранай бяспекі. З такой заявай выступіў намеснік афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Георг Штрайтэр на брыфінгу ў Берліне.

Георг Штрайтэр адзначыў, што цяпер час новых выпрабаванняў, пры гэтым галоўнае пытанне ў тым, як на іх адэкватна рэагаваць.

Раней міністр унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мезьер апублікаваў у газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung артыкул, у якім прапаноўваў прадаставіць больш паўнамоцтваў федэральнай паліцыі, а таксама арганізаваць працэс высылкі тых мігрантаў, чые заяўкі на атрыманне статусу бежанца былі адхілены.

Абмеркаванне ўдасканалення законаў у сферы ўнутранай бяспекі ў Германіі праходзіць у тым ліку ў сувязі тэрактам, які быў учынены ў Берліне ў снежні 2016 года і забраў жыцці 12 чалавек. Падазроны ва ўчыненні тэракта Аніс Амры прыехаў у ФРГ як бежанец.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031