Знайсці
03.09.2016 / 11:419РусŁacБел

У Мінску ДАІ за парушэнне правілаў паркоўкі эвакуявала Rolls-Royce ФОТАФАКТ

У Мінску інспектары ДАІ эвакуявалі за парушэнне правілаў паркоўкі Rolls-Royce. Пра гэта распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

— 32-гадовы мужчына прыехаў на Rolls-Royce да парку забаваў па вуліцы Арлоўскай і пакінуў аўтамабіль на тратуары. Інспектары, што прыбылі на месца, і эвакуатар даставілі аўтамабіль парушальніка на штрафстаянку, — сказалі ў ДАІ.

У дачыненні да парушальніка супрацоўнікі ДАІ склалі два адміністрацыйныя пратаколы: за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі, а таксама за тое, што ў мужчыны не было пры сабе дакументаў.

Акрамя Rolls-Royce ў гэты дзень на штрафстаянку адправіліся яшчэ чатыры аўтамабілі, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў паркоўкі прыцягнулі больш за 10 кіроўцаў.

AUTO.TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031