Знайсці
09.08.2016 / 11:372РусŁacБел

Нажылася на дзіцячай мары: махлярка выманіла ў школьніцы $200, паабяцаўшы кацяня

У Наваполацку адзінаццацікласніца, якая жыве ў прыёмнай сям'і, напісала ў сацыяльных сетках, што марыць пра кацяня пароды мэйн-кун.

Кот пароды мэйн-кун. Фота coonwood.ru.

На кантакт з ёй выйшла жанчына, якая паабяцала прывезці патрэбнае кацяня, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Жанчына пісала, што прывозіць катоў па замове, і пацвярджала словы здымкамі мэйн-кунаў, сцягнутымі з інтэрнэта. Школьніцу ўдалося пераканаць.

Дзяўчынка ў прысутнасці сяброўкі перадала жанчыне 200 даляраў ЗША, і тая абяцала адразу ж паехаць па ката, але ні праз дзень, ні праз два мара школьніцы не ажыццявілася.

Махлярка спасылалася на розныя абставіны, а потым і ўвогуле перастала выходзіць на сувязь.

Пасля яе знайшлі праваахоўнікі. 25-гадовая жанчына зарабляла тым, што выманьвала грошы ў даверлівых грамадзян. Ахвяр, як правіла, шукала ў інтэрнэце. Толькі ў Полацку на яе рахунку адразу некалькі махлярстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031