Знайсці
10.05.2024 / 23:3242РусŁacБел

Лукашэнка: Даляр вось-вось абрынецца. Даляры і еўра нікому не патрэбныя

Лукашэнка 9 мая паразважаў пра эканоміку краін Захаду.

Скрыншот відэа СТБ

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі пасля святкавання 9 Мая ў Мінску, спрагназаваў хуткі крах даляра.

Лукашэнка заявіў, што «Расіі і Беларусі чужога не трэба», аднак краіны Захаду нібыта правакуюць напружанасць, каб развязаць свае эканамічныя праблемы.

«Ім чагосьці не хапае. Вось-вось абрынецца даляр.

Калі даляр абрынецца, што адбудзецца? У іх жа на паперках уся эканоміка. Трэба — надрукавалі даляры. Кажуць, калі шмат грошай, інфляцыя. Ім пляваць — інфляцыя на нас кладзецца», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Палітык мяркуе, што еўра і даляр ужо нікому не патрэбныя:

«Яны гэтага больш за ўсё баяцца. Я прыводзіў прыклад — у іх сваіх сяброў няма. Вы памятаеце, Еўропа сваю валюту ўвяла — еўра. Нармальная, моцная валюта. Для нас, як і для ўсяго свету, што еўра, што даляр, адно і тое ж. Было да санкцый.

Цяпер ні даляры, ні еўра нікому не патрэбныя. Гэта ўжо не толькі ў Беларусі і Расіі — гэта ў многіх краінах».

Лукашэнка заявіў, што ЗША «памыліліся, аб'яднаўшы Кітай з магутнай ядзернай дзяржавай Расіяй». І цяпер, з ягоных слоў, краіны Захаду хочуць вайны, каб «лавіць рыбку ў каламутнай вадзе».

Са слоў палітыка, NATO нібыта навучае нямецкіх лётчыкаў наносіць ядзерныя ўдары па Беларусі. Таму краіна вымушана ўдзельнічаць у ядзерных вучэннях Расіі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што польскага дэзерціра Чэчку забілі

Лукашэнка апраўдваўся перад вайскоўцамі за сваё «калдыбанне па завуголлях з Шайгу»

Лукашэнка з Пуціным засядзеліся — да трэцяй ночы абмяркоўвалі Украіну

Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ

Выглядае, на парадзе ў Маскве Лукашэнка зноў не ішоў разам з прэзідэнтамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
40
Ха-ха
84
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
11
0
Мікола)))/адказаць/
11.05.2024
толькі крыпта ды нерухомасць , а 60 гадоў назад наагул была іншая вага даляра і ў свеце былі не трыльёны даляраў, а мільярды. Значыць людзі былі ў тысячу раз багацей, так, эканаміст?
1
Питон/адказаць/
11.05.2024
"муки оставалось на три дня" (:<O)
0
Няма за што/адказаць/
11.05.2024
Кукуха шызіць і ўжо безпаваротна...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031