Знайсці
10.05.2024 / 20:13ŁacБел

Цяжарную жыхарку Мінска асудзілі за ўдзел у «Маршы герояў»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 27 сакавіка асудзілі Юлію Каралёву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Інчына прызначыла Каралёвай два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), даведалася «Вясна».

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы герояў» 13 верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Юлія на плячах несла бел-чырвона-белы сцяг і паказвала рукою знак V. На судзе жанчына паведаміла, што выходзіла са знаёмымі на праезную частку, каб сфатаграфавацца.

Мінчанку апазналі па фотаздымку з акцыі пратэсту і з дапамогай даных мабільнага аператара аб тэлефонных злучэннях яе абаненцкага нумара.

Акрамя гэтага, у судовай пастанове паведамляецца пра «актыўнае спрыянне выкрыванню іншых удзельнікаў злачынства» з боку Юліі. Нібыта жанчына падала асабістыя даныя іншых удзельнікаў Маршу, якія былі разам з ёю на фотаздымку. Яе адвакат прасіў улічыць гэты факт і змякчыць пакаранне. Але суд адмовіў, бо, маўляў, «абвінавачваная пазначыла толькі абставіны здзейсненага ёю злачынства».

Да суда Юлія Каралёва знаходзілася пад закладам памерам 18500 рублёў. Падчас следства на кавамашыну жанчыны наклалі арышт, якую пасля абвяшчэння прысуду вярнулі.

Юлія Каралёва мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктаркай таварыства з абмежаванай адказнасцю, гадуе непаўналетняе дзіця. На момант суда яна знаходзілася ў стане цяжарнасці.

Чытайце таксама:

Жыхара Магілёва асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар пад фота Лукашэнкі

У Гомелі за «экстрэмізм» асудзілі выкладчыцу ўніверсітэта транспарту

Папулярную гомельскую фатографку судзілі па двух крымінальных палітычных артыкулах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930