Знайсці
10.05.2024 / 17:32РусŁacБел

Палітвязень Андрэй Паротнікаў не прызнае віны ў «здрадзе дзяржаве»

Справа заснавальніка і кіраўніка аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog Андрэя Паротнікава рухаецца да суда. Пра гэта даведалася «Радыё Свабода» ад кампетэнтнай крыніцы, якая прасіла не называць яе дзеля бяспекі.

Палітвязень Андрэй Паротнікаў. Фота: Радыё Свабода

Паводле крыніцы «Радыё Свабода», Андрэя Паротнікава вінавацяць у здрадзе дзяржаве, але ён па-ранейшаму сваёй віны не прызнае. 

«Усе прыкметы такія, што следчыя дзеянні завяршаюцца і хутка будзе прызначаны суд», — паведаміў суразмоўца «Свабоды», але адмовіўся паведаміць дэталі, спаслаўшыся на захады бяспекі.

Пра ўмовы, у якіх трымаюць Андрэя Паротнікава, вядома няшмат. Крыніца паведаміла, што Андрэя выводзяць на прагулкі, ён атрымлівае перадачы і лістуецца са сваякамі.

«Са здароўем, здаецца, не так кепска, трымаецца», — дадаў суразмоўца.

Вайсковы аналітык Андрэй Паротнікаў быў арыштаваны ў сакавіку 2023 года, і з таго часу яго трымаюць у СІЗА КДБ. Пасля ягонага затрымання з афіцыйных крыніц стала вядома, што яго падазраюць у «здрадзе дзяржаве». За гэта Паротнікаву пагражае да 15 гадоў зняволення.

Паводле крыніц, доўгі час следчых дзеянняў па справе Андрэя Паротнікава з ягоным удзелам не вялося, але ў 2024 годзе следчыя актывізаваліся.

У верасні 2023 года беларускія праваабаронцы прызналі кіраўніка аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog Андрэя Паротнікава палітвязнем.

Чытайце таксама:

Андрэй Паротнікаў замовіў сабе ў СІЗА КДБ падручнік іспанскай мовы

КДБ вёў «агентурныя гульні» з удзелам Паротнікава пасля таго, як «Наша Ніва» паведаміла пра яго затрыманне

Прапаганда выпусціла фільм пра аналітыка Андрэя Паротнікава і паказала, як запісвалі размовы з яго тэлефона

Пацвердзілася затрыманне аналітыка Андрэя Паротнікава

Магчыма, затрыманы аналітык Андрэй Паротнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031