Знайсці
10.05.2024 / 20:27ŁacБел

Аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду

На сайце Міністэрства ўнутраных спраў з'явіўся абноўлены спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», у які ўнесеныя яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду.

Будынак КДБ у Мінску

Гэтым разам «экстрэмісцкімі фармаваннямі» рашэннем КДБ прызнаныя выбарчыя спісы «Закон і парадак» (Аляксандр Азараў, Аляксандр Ракіцкі, Іван Паўлоўскі і інш.), «Еўрапейскі выбар» (Мікалай Халезін, Аліна Коўшык, Аляксандр Дабравольскі і інш.), «Моладзевы наступ» (Алана Гебрэмарыям, Маргарыта Ворыхава, Лізавета Пракопчык і інш.), «Воля» (Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Генадзь Манько і інш.).

Раней «экстрэмісцкім фармаваннем» аб'явілі кааліцыю Паўла Латушкі і Руху «За Свабоду», таму цяпер у вачах КДБ такі статус маюць 5 спісаў з 12-ці.

Чытайце таксама:

Выбарчы спіс Латушкі ў КР абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Чаму Латушка аб'яднаўся з Курэйчыкам, а Пракоп'еў з Ягоравым? Закуліссе Каардынацыйнай рады

Коршунаў: Плато рэпрэсій, якое вымалёўвалася летась, разбурылася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031