Знайсці
10.05.2024 / 15:437РусŁacБел

Стала вядома асоба кіроўцы аўтобуса, што зваліўся ў раку ў Пецярбургу, і марка машыны

За рулём аўтобуса, які ўпаў у раку Мойку, знаходзіўся 44-гадовы кіроўца Рахматшох Курбонаў, ён нарадзіўся ў Таджыкістане, піша Fontanka.ru.

Фота: Volgabus.ru

Яму 44 гады, раней Курбонаў лічыўся кандуктарам у іншага перавозчыка.

Што тычыцца машыны, то гэта новы газаматорны Volgabus-4298.G4, такія выпускаюць у горадзе Волжскі Валгаградскай вобласці. Гэты аўтобус зарэгістраваны на ТАА «Аўтатранспартная кампанія».

Нагадаем, што аўтобус сёння а 13-й гадзіне дня спікіраваў у раку Мойка непадалёк ад Кансерваторыі. У ім магло знаходзіцца да 20 чалавек. Частку дасталі з вады ратавальнікі, частка выратавалася самастойна. Па розных звестках, загінулі ад чатырох да шасці чалавек. Кіроўцу затрымалі, але першапачаткова адвезлі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

У Пецярбургу аўтобус з 20 пасажырамі зваліўся ў ваду. Ёсць загінулыя

Кіроўцу аўтобуса, што ўпаў у ваду ў Пецярбургу, затрымалі. Відавочцы распавялі, што папярэднічала падзенню

У Пецярбургу дасталі з вады ўсіх пасажыраў аўтобуса. Шэсць чалавек загінулі

З'явілася ВІДЭА падзення аўтобуса з людзьмі ў раку ў Санкт-Пецярбургу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
7
Сумна
13
Абуральна
5
10.05.2024
Ай,ну "не все так однозначно"...
0
Мазік/адказаць/
10.05.2024
Мазы не тонуць. Яны гараць.
0
Школьнік 8 клас/адказаць/
10.05.2024
Ра, бо вы мусіце прывыкаць да расеі.  Гэта ж іх ніва.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031