Знайсці
09.08.2016 / 10:2531РусŁacБел

Ананіч: Патрэбныя серыялы па матывах беларускай гісторыі

«Беларускае медыйнае поле неабходна пашыраць нацыянальным кантэнтам», — цытуе словы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч БЕЛТА.

«Мы жывём у досыць канкурэнтным асяродку: спажыўцам даступныя тысячы і сотні перыядычных выданняў і тэлеканалаў: як беларускіх, так і замежных. Менавіта таму нашым медыя неабходна павялічваць колькасць нацыянальнага кантэнту», — адзначыла Лілія Ананіч.

Паводле словаў Ананіч, беларускім тэлеканалам неабходна замахнуцца на сур'ёзныя праекты: гаворка аб стварэнні беларускіх серыялаў і тэлефільмаў.

«Варта надаць увагу слаўнай беларускай гісторыі, казаць аб сацыяльных дасягненнях дзяржавы, даносіць кожнаму думку, што толькі мы самі адказныя за сябе, сваю сям'ю і краіну», — падказала кірунак працы Ананіч. 

Пры гэтым варта нагадаць, што апошні гучны дзяржаўны праект у галіне кінематографа — фільм «Мы, браты», скончыўся поўным правалам: на пачатак 2016 года гэты палітызаваны фільм адбіў у пракаце каля 40 тысяч даляраў пры ацэначным бюджэце ў 5$ мільёнаў.

АЯ, паводле БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031